Чарадзей беларускай паэзіі, мастак роднай мовы, чалавек-легенда — ужо 6 год, як яго няма з намі. Але жывуць яго вершы, яго поўныя пяшчоты словы, яго закаханасць у сваіх людзей, матулю і малую Радзіму – Вушаччыну.
Сучасныя гурты яднаюцца на сцэне камернай залі „Верхні горад”, каб узгадаць славутага земляка і ў яго гонар заспяваць песні Вушаччыны. У праграме возьмуць удзел фальклорны гурт „Варган”, капэла „Колісьнія” і гурт «Vuraj». Гэтым вечарам прагучаць таксама і арыгінальныя творы названых выканаўцаў.
Полацкі фальклорны гурт „Варган” вядомы дасканалым пераняццем аўтэнтычнай манеры выканання народных спеваў.
Капэла „Колісьнія”, натхняючыся творчасцю старых вясковых музыкаў, выконвае пераважна інструментальны рэпертуар.
Гурт «Vuraj» экспэрымэнтуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.
Павіншуем Народнага паэта разам!