Фесты

Камяніца (0+)

1 сентября 2018

Справки: тут, +375 33 661 14 32

Вход: 15-20 руб.

Камяніца (0+)

Юбілейная, дзясятая па ліку, «Камяніца» збярэ на адной сцэне выканаўцаў, якія ўжо сталі сімваламі беларускай музыкі, прычым не толькі ў фолк-галіне. Гледачоў чакаюць выступы гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», этна- трыа «Троiца», рок-музыкі Лявона Вольскага (у дуэце з Паўлам Аракелянам), а таксама галоўнага беларускага лірыка Змітра Вайцюшкевіча разам з WZ-
Orkiestra. Замежнымі гасцямі фестывалю будуць фолк-калектывы Joryj Kloc (Украіна) і «Тесто» (Расія). Гучны фінал забяспечыць каларытны беларускі фолк-метал гурт Trollwald (былы Litvintroll).

Квіткі на «Камяніцу» ў папярэднім продажы і ў першую гадзіну фестывалю каштуюць 15 рублёў (да 13:00 1 верасня). Пасля – 20 рублёў. Школьнікам і студэнтам – ільготы. Продаж на сайце і ў касах Kvitki.by , а таксама ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту ў Мінску. Адрас: вул. Кальварыйская д.17, к.614. Час працы: з 10:00 да 16:30.

Фестывальная пляцоўка адчыніцца 1 верасня ў 11:00. Музычная і забаўляльная праграмы стартуюць ў 12:00. Гледачы ў поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да пасуючага абутку) праходзяць бясплатна.

Арганізатары «Камяніцы з Банкам БелВЭБ» прымаюць заяўкі на ўдзел у фестывальным кірмашы і забаўляльнай праграме. Перавага надаецца праектам, якія працуюць у беларускім кантэксце. Заяўкі трэба дасылаць да 25 жніўня на адрас kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і
кантактамі.

Інфалінія: +375 33 661 14 32, +375 17 209 41 63