Фесты

Камяніца 2016

10 сентября 2016

Справки: тут.

Вход: 10 руб. – взрослым, 7 рую. – студентам, 5 руб. – школьникам, дошкольники и зрители в национальных костюмах (от обуви до головного убора) – бесплатно.

Камяніца 2016

Арганізатары восьмага штогадовага фолк-фестывалю «Камяніца 2016», які адбудзецца 10 верасня пад Мінскам пры адтрымцы Банка БелВЭБ, абвесцілі новых удзельнікаў музычнай праграмы.

Квіткі на фестываль ужо ў продажы пра сайт і касы аператара ByCard. Дарослыя – 10 рублёў, студэнты – 7 рублёў, школьнікі – 5 рублёў. Дашкольнікі і гледачы ў поўных нацыянальных строях (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна.

Этна-трыа «Троіца» – на фолк-фестывалі «Камяніца» адбудзецца першы беларускі выступ калектыва пасля вяртання з тура па Еўропе, у межах якога музыкі бралі ўдзел у знакамітым брытанскім фестывалі WOMAD. У праграме прагучаць лепшыя песни, а таксама некалькі кампазіцый з будучага новага альбома.

Іна Жаланная – расійская выканаўца world music са сусветным імем, якая за 20 год сольнай кар’еры выступала ў мностве краін, але гэта будзе яе першы прыезд у Беларусь. Спявачка прадставіць свой новы альбом «Изворот» (2014), у запісе якога браў удзел Трэй Ган, бас-гітарыст King Crimson.

Паліна Рэспубліка – маладая зорка беларускай песні, якая сваімі чуллівымі песнямі пад гітару без усялякай раскруткі і рэкламы заваявала сэрцы тысяч прыхільнікаў у Беларусі. Яе дыск «Бясконцы красавік» (2015) быў намінаваны на прэмію Experty.by у катэгорыях «Лепшы дэбютны альбом» і «Лепшы беларускамоўны альбом».

– «Троіца» і Іна Жаланная – гэта выдатная пара хэдлайнераў, пра якую можа марыць любы сур’ёзны этна-фестываль. Тым больш прыемна, што іх звязваюць даўнія сяброўскія стасункі, – адзначае каардынатар фестывалю Сяргей Чэгрынец. – Запрашэнне Паліны Рэспублікі – гэта працяг лініі па пашырэнне «Камяніцы» за межы фолку. Нас цікавіцт сучасная музыка на беларускай мове і гэта выдатны яе прыклад.

Грошы ад фестывалю ідуць наўпрост на рахункі музею, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

У «Камяніцы 2016» таксама возьмуць удзел фолк-рокеры «Тарута» (Украіна), этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе» (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль «Ветах» (Беларусь) і іншыя музыкі. Гледачоў фестывалю чакае традыцыйная ярмарка нацыянальнай культуры, якая штогод збірае на фестывальнай пляцоўцы рамеснікаў і прадстаўнікоў візуальных мастацтваў, тэматычныя гульні і забавы, адукацыйныя ініцыятывы.

Банк БелВЭБ выступае генеральным партнёрам «Камяніцы» ўжо сёмы год запар. «Наша шматгадовае супрацоўніцтва з арганізатарамі фестывалю сведчыць пра сур’ёзныя намеры банка даваць фінансавую падтрымку мерапрыемствам, якія маюць высокую грамадскую значнасць і закліканыя захоўваць і падтрымліваць цікаўнасць беларусаў да культурнай спадчыны. Падтрымка такіх мерапрыемстваў, як фестываль «Камяніца», праект «Джазавыя суботы з Банкам БелВЭБ» і Мінскі міжнародны калядны форум ужо сталі добрай традыцыяй», – адзначае намеснік Старшыні Банка БелВЭБ Алег Прохарчык.