26 красавіка а 20:00 адбудзецца анлайн-прэм’ера дакументальнага фільма „Мечыслаў Карловіч - самотнае падарожжа” (Польшча, рэж. Томаш Кнітэль, 2017 г., 51 хв.). Глядзець тут.
Фільм распавядае пра аднаго з найважнейшых польскіх кампазітараў, пачынальніка фатаграфіі і гарналыжнага спорту, які жыў на мяжы XIX і XX стагоддзяў і загінуў падчас раптоўнага сыходу снежнай лавіны ў Татрах.
Фільм Томаша Кнітэля знаёміць нас з фігурай выбітнага творцы-авангардыста - усебакова таленавітай асабы і грамадскага дзеяча. Рэжысёр запрашае гледача зірнуць на постаць Карловіча з сённяшняй перспектывы праз яго фатаграфію, музыку і горы.
Пра Карловіча распавядаюць кампазітары, дырыжоры, музыканты, фатографы, гісторыкі і крытыкі. Здымкі фільма праходзілі ў Варшаве, Кракаве і Закапанэ. "Самотнае падарожжа" - гэта інтымны, кранальны партрэт сціплага чалавека / мастака, творчасць якога паўплывала на гісторыю польскай музыкі і фатаграфіі, а яго захапленне гарамі надоўга ўпісалася ў сучасны эпас альпіністаў у Татрах, праваднікоў і аматараў польскіх гор.
Фільм рэалізаваны Польскім музычным выдавецтвам (PWM) у супрацоўніцтве з Польскім тэлебачаннем (Telewizja Polska S.A.) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча. Стужка узнагароджана Срэбным Пегасам на XXII Конкурсе фільмаў пра мастацтва ў г. Закапанэ ў 2019 г.