Каляды (0+)
21 декабря 2019
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: для взрослых – 8 руб.; для школьников, студентов – 4.0 руб.; для детей дошкольного возраста – бесплатно.
Каляды – адно з галоўных трыдыцыйных свят, якое святкуеца ў зімовы час. Святкаванне каляд мае сваю доўгую гісторыю і спалучае ў сабе як хрысціянскія, так і старажытныя традыцыі. Свята напоўнена рознымі абрадамі, сэнс якіх выяўляўся ў жаданні хутчэй наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым гаспадарчым годзе пры дапамозе адпаведных слоў і розных магічных дзеянняў.
У гэты час людзі адпачывалі пасля цяжкой працы на працягу года, ладзіл забавы, ігрышчы, розныя гульні, варажбу, калядавалі, дзе віншавалі гаспадароў хаты, спявалі песні, хадзілі з музыкай і танцамі. Калядоўшчыкі хадзілі з “казой”, “мядзведзем”, “цыганам” і іншымі персанажамі, у якія самі жа і пераапраналіся і рабілі своеасаблівы зімовы карнавал з тэатральнымі прэдстаўленнямі, дзе шырока выяўлялася народная выдумка.
Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты. У гэтым годзе ў “Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту” каляды будуць ладзіць ў дзень зімовага сонцастаянія – які ў старажытны час быў адным з чатырох асноўных дней сонцавароту.
Вас чакае:
- выступы фальклорных гуртоў;
- паказ традыцыйнага лялечнага тэатра – Батлейкі;
- рэканструкцыя святкавання “Першай, вялікай куцці”;
- традыцыйны абыход двароў “Калядаваніе”;
- зімовыя забавы і гульні;
- частаванне гарбатай з зёлак;
- беларускія народныя танцы і гульні;
- фотазона.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў на касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля а.г. Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355), маршрутка 1277.