Калядны баль у Лошыцкай сядзібе (16+)
13 января 2018
Справки: +375 17 285 18 86
Вход: 8 руб.
13 студзеня а 16-й гадзіне у філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» – Музее «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства з танцавальнай праграмай Калядны баль у Лошыцкай сядзібе.
Калядны баль – адна з самых папулярных шляхецкіх забаў на землях Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя. Бальны танец адыгрываў важную ролю ў жыцці грамадства, нараджаў каханне паміж людзьмі, ім можна было паказаць непавагу да чалавека і нават замацаваць самыя важныя пагадненні. І нават сёння танец не страціў сваёй ролі, дзякуючы яму Вы зможаце на пэўны час зазірнуць у
чароўнае ХІХ стагоддзе.
Напрыканцы каляднага перыяду музей “Лошыцкая сядзіба” дае ўнікальную магчымасць на 3 гадзіны трапіць у Беларусь эпохі філаматаў і філарэтаў. Вы зможаце даведацца, што такое баль у перыяд ампіра, у чым адметнасць Калядаў і чаму раней ладзілі Калядны баль. У праграме вечара – 2 аддзяленні з танцамі першай паловы ХІХ стагоддзя (“Першага красавіка”, “Ветраны гасконец”, кадрыля “Этрурыя”), полька-тройка разам з гасцямі, славуты паланэз Агінскага, а таксама музычныя і інструментальныя нумары, якія створаць атмасферу шляхецкага баля.