Апошні шанец выбраць густоўныя падарункі перад новым годам: больш за 100 дызайнераў і майстроў, вядомыя імёны і брэнды, святочная атмасфера і бясконцая колькасць прыгожых рэчаў!
Цягам 7-і дзён лепшыя дызайнеры краіны прадставяць на продаж свае рэчы: упрыгожванні і біжутэрыю, нататнікі і альбомы, торбы, цацкі і аксэсуары.
Акрамя гэтага, ва "Ў Бюро" Вы зможаце набыць творы беларускіх мастакоў па самых нізкіх коштах – жывапіс, графіку, фота, скульптуру.
Добрая музыка, вясёлыя майстэрні для дзяцей, каляднае меню ў Бары "Ў" зробяць шопінг прыемным і карысным баўленнем часу ў снежаньскія прадсвяточныя вечары!
Зручны час для наведвання 25 снежня – з 15 да 22 гадзін, 26-30 снежня – з 12 да 22, а 31 снежня – з 12 да 17.
Падарункам кожнаму стане святочная запакоўка набытай рэчы!
Дзіцячыя майстэрні пройдуць 27 і 28 снежня з 18 да 20. Будзем рабіць паштоўкі (27.12) і ёлачныя ўпрыгожванні (28.12).
Сачыце за абнаўленнем інфармацыі!
25 - 31 снежня – Час на падарункі!