Калядны бранч для дзетак і іх бацькоў
27 декабря 2015
Справки: тут, +375 33 303 59 60.
Вход: дзеці 100 000 руб., дарослыя – 50 000 руб.
27 снежня з 11:00 да 14:30 "Дзіцячыя творчыя майстэрні" Галерэі “Ў” робяць святочны бранч ва “Ў” бары, які потым перойдзе ў Кнігарню "ЛогвінаЎ".
Падчас бранча можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, узяць удзел у двух вясёлых майстар-класах, паслухаць вершы і чароўны канцэрцік флейты са скрыпкай.
Сёлета “Дзіцячы творчыя майстэрні” зробяць утульнае дзённае свята для дзетак і бацькоў, падчас якога за тры гадзіны дзеткі паспеюць пагрузіцца ў калядную казку: зробяць маскі і падсвечнікі, якія аздобяць навагоднюю ноч, наведаюць спектакль сапраўднай батлейкі, паслухаюць вясёлыя вершыкі і убачаць канцэрт у выканнні музыкаў Вялікага Тэатра Оперы і Балета РБ, а таксама паласуюцца калядным пачастункам.
Праграма свята:
11:00 – 12:00 Майстар-клас для дзетак па рабленні калядных масак
12:00 – 12:30 Батлейка
12:30 – 13:30 Майстар-клас па рабленні пекных падсвечнікаў
13:30 – 14:00 Канцэрт класічнай музыкі. Дзіана Гантарэнка флейта, Алег Яцына скрыпка
14:00 – 14:30 працяг у Кнігарні "Логвінаў" - “Нататкі таткі” і песенкі ад Андрэя Хадановіча
У кошт квітка ўваходзіць святочная праграма і пачастунак.
Фота: xmashome.xyz