Выдатны падарунак для вашых дзетак — музычная беларускамоўная ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра» паводле твора Ігара Кузьмініча.
Пра спектакль:
Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў заможны гаспадар Пятро. Запрасіў Пятро Казу да сябе ў дом, бо была ў яго адна бяда — не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза. А далей…
Аўтарам «Казачкі пра гандляра Пятра, Казу і Каляды», якая лягла ў аснову тэатральнай часткі ялінкі, з’яўляецца Ігар Кузьмініч.
Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы» і крамы symbal.by.
Даты правядзення ялінкі: 26, 27 і 28 снежня 2016 году, а таксама 4, 5 і 6 студзеня 2017 году.
Збор гасцей: 12:00.
Працягласць мерапрыемства — 60 хвілін.
Падрабязная інфармацыя тут і па тэлефонах: +375 29 651 78 98; +375 44 787 60 38.
Фота: Новости 21.by