Спектакли

Каляднае рандэву

12 - 14 декабря 2014

Справки: тут.

Вход: 100 000 руб.

Каляднае рандэву

Напярэдадні Новага года 12, 13 і 14 снежня (19:00) Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае акунуцца ў чароўную атмасферу свята. Упершыню ў сценах тэатра адбудзецца падзея, у якой задзейнічаны акцёры, музыкі, мастакі, фатографы і нават дызайнеры моднага адзення.
“Каляднае рандэву” – не толькі беларуска-французскі тэатралізаваны канцэрт, але і цікавае падарожжа з некалькімі “прыпынкамі”. Пад гукі інструментальнай музыкі вас сустрэнуць ажыўшыя скульптуры, мастакі-шаржысты, мімы. Ажыццявіць “праменад па Парыжу” дапаможа выстава мастакоў і фатографаў “Ваяж у Парыж”, дэгустацыя французскіх вінаў і прэзентацыя парфумернай прадукцыі “Водары Парыжу”.
Магчыма, вы паверыце ў цуды, якія адбываюцца ў навагоднюю ноч, пасля прагляду музычнай казкі для дарослых “Зімні сон Пэра Наэля”.
12 снежня завяршае вечар паказ калекцый адзення Rada Style віцебскага дызайнера Таццяны Сычовай. Спецыяльны госць гэтага вечара – прадстаўнік Парыжскага дома карункаў і цюлю Sophie Hallette – Вікторыя Лазэ (Victoria Loze).
13 і 14 снежня завяршае вечар паказ калекцый адзення маладых беларускіх дызайнераў.

Фота: www.wallpapersdesign.net