Другое

Здесь всех зовут колядовать, танцевать и петь праздничные песни (0+)

9 января 2022

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 3 руб.

 

Здесь всех зовут колядовать, танцевать и петь праздничные песни (0+)

9 студзеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць на пазнавальна-забаўляльную праграму “Прыйшла Каляда ўвечары” – пакалядаваць, патанцаваць ды паспяваць святочныя песні разам. Пачатак а 14-й гадзіне.

У праграме:

  • майстар-класы па стварэнні саламяных павукоў і выразанні выцінанак;
  • лекцыя аб традыцыях святкавання Каляд у Беларусі і прагляд тэматычных этнаграфічных кінафільмаў;
  • спевы і калядны абрад абыходу з казой ад фальклорных гуртоў “Горынь” і “Дайнава”;
  • інструментальная музыка і танцы ад клуба Сіта.

Працягласць праграмы – каля 4 гадзін.

Кошт білетаў:

  • 12 руб. – на ўвесь час мерапрыемства;
  • 7 руб. – наведванне двух майстар-класаў і лекцыі або наведванне 1 майстар-класа/лекцыі і канцэртна-танцавальнай праграмы;
  • 5 руб. – на канцэртна-танцавальную праграму;
  • 3 руб. – на 1 майстар-клас ці 1 лекцыю.