Другое
Здесь всех зовут колядовать, танцевать и петь праздничные песни (0+)
9 января 2022
Здесь всех зовут колядовать, танцевать и петь праздничные песни (0+)
9 студзеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць на пазнавальна-забаўляльную праграму “Прыйшла Каляда ўвечары” – пакалядаваць, патанцаваць ды паспяваць святочныя песні разам. Пачатак а 14-й гадзіне.
У праграме:
- майстар-класы па стварэнні саламяных павукоў і выразанні выцінанак;
- лекцыя аб традыцыях святкавання Каляд у Беларусі і прагляд тэматычных этнаграфічных кінафільмаў;
- спевы і калядны абрад абыходу з казой ад фальклорных гуртоў “Горынь” і “Дайнава”;
- інструментальная музыка і танцы ад клуба Сіта.
Працягласць праграмы – каля 4 гадзін.
Кошт білетаў:
- 12 руб. – на ўвесь час мерапрыемства;
- 7 руб. – наведванне двух майстар-класаў і лекцыі або наведванне 1 майстар-класа/лекцыі і канцэртна-танцавальнай праграмы;
- 5 руб. – на канцэртна-танцавальную праграму;
- 3 руб. – на 1 майстар-клас ці 1 лекцыю.