Спектакли

Калі радасць бліснула з вачэй (3+)

8 января 2020

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3 руб.

Калі радасць бліснула з вачэй (3+)

8 студзеня а 19.00 Школа танцаў “Капітэль” запрашае на спектакль “Калі радасць бліснула з вачэй”, створаны паводле паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды”.

1856 год. Санцьяга. Святы вечар у доме Дамейкі. Праўда, сам Ігнацый сыходзіць з-за святочнага стала, бо кожную Калядную ноч яго адольвае сум: ён узгадвае такую ж ноч на Раство, калі яго прывялі ў астрог, дзе ужо чакалі прысуду іншыя сябры-прамяністыя, якіх пасля асудзяць па сфабрыкаванай сенатарам Навасільцавым “справе філаматаў”.

Дамейка вырашае распавесці жонцы Энрыкеце пра тое, што адбывалася ў апошнюю Калядную ноч, якую яны правялі разам з сябрамі на радзіме. Для некага з філаматаў яна стане ноччу прыняцця важных рашэнняў, для кагосьці – ноччу апошняй сустрэчы з каханай, а некаму станецца лёсам пасля пра гэта ўсё засведчыць.

Пасля спектакля Школа танцаў “Капітэль” для ўсіх жадаючых правядзе майстар-клас па танцах ХІХ ст.