У красавіку 2016 г. група студэнтаў з Універсітэта мастацтва і дызайну г. Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форуму ў Маскве зрабіць даследчы праект па калгасам у Мінску. На працягу тыдня маладыя мастакі пабывалі ў трох калгасах і сустрэліся з людзьмі, якія там працуюць і жывуць. Вярнуўшыся ў Аўстрыю, яны скампанавалі сабраны матэрыял – фатаграфіі, відэа і нататкі. Мастацкія творы, якія паўсталі на аснове праведзенага даследавання, – разнастайныя як па тэматыцы, так і па форме. З пункту гледжання формы прадстаўлення – гэта шэраг сродкаў: ад жывапісу і графікі да скульптуры і перформансу. Што тычыцца творчага падыходу некаторыя творы з'яўляюцца аналітычнымі, іншыя – інтуітыўнымі. Некаторыя з мастакоў вырашылі дэканструяваць свае ўражанні, у той час як іншыя аддалі перавагу прадстаўленню іх у больш асабістым ключы, такім, як, напрыклад, дзённік.