13 красавіка а 16 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Чытаем класіку разам” распачынаецца анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, прымеркаванае да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры.
Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі. Кожны з удзельнікаў па чарзе на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана каб паказаць, што мы адзіны народ, мы побач і разам, мы шануем сваю культурную і памятаем гістарычную спадчыну, ганарымся тым, што мы беларусы.
Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна глядзець з 13 па 29 красавіка а 16 гадзіне на канале YouTube альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Спасылкі на сацыяльныя сеткі: Facebook, ВКонтакте, Instagram.
Глядзіце і слухайце анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, стаўце лайкі і дзяліцеся відэа з сябрамі ў сваіх сацыяльных сетках пазначаючы хэштэг: #чытаем_класіку_разам.