Выставки

Jak najdalej od ludzi

4 - 24 февраля 2015

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Jak najdalej od ludzi

У 1945г. мой дзед і ягоны брат збеглі з лагеру для ваеннапалонных, што месціўся ў г. Калуга (Расія). Яны прайшлі 2200 кіламетраў, каб вярнуцца дадому.

Ісці яны маглі толькі ўначы, бо былі ўцекачамі, і пазбягалі любога кантакту з людзьмі.
Праз тры месяцы ў лістападзе 1945г. яны сустрэліся са сваёй сям’ёй у Вроцлаве (Польша). 

Летам 2013г. я паўтарыў іх эпічны паход і задакументаваў яго з пункту гледжання ўцекача – застаючыся паводдаль ад людзей. Я стаяў там, дзе калісь стаялі яны, шукаючы знакаў іх прысутасці. Крочачы днямі ў цішы, я адчуваў, як краявід вітаў і ахінаў мяне, быццам даючы магчымасць зазірнуць у мінулае, і часам мне здавалася, што мой дзед і ягоны брат крочылі поруч са мной.

Мая вандроўка пачалася ў Калузе, праз Беларусь, Літву і скончылася ў Вроцлаве, дзе асеў мой дзед Анатоль і пражыў да 92 год. Ягоны брат Віктар памёр у верасні 2014г. Менавіта ягоны дзённік дапамог мне аднавіць іхні шлях з лагеру дадому. 
Міхал Іваноўскі, фатограф