Выставки

Івянецкая школа керамікі

12 ноября 2015 - 9 января 2016

Даведкі: +375 17 507 44 69+375 29 135 32 41.

Уваход: для дарослых – 20 000 руб.,  для школьнікаў – 10 000 руб.

Івянецкая школа керамікі

Івянецкая кераміка вядома яшчэ з XVI стагоддзя. Нездарма ўжо ў XIX–XX стст. Івянец называлі «сталіцай ганчарства». З гліны тут ляпілі посуд, прадметы побыту, музычныя інструменты, цацкі і нават арганныя трубы.

Працавітасць, здольнасць адчуваць уласцівасці гліны і валоданне сакрэтамі майстэрства дазволілі мясцовым мастакам стварыць сапраўдныя шэдэўры керамічнага мастацтва, якія і сёння здзіўляюць і ўражваюць бездакорным густам. Майстры імкнуліся простым утылітарным формам надаць дэкаратыўнасць і індывідуальнасць. Так і з’явіліся ўнікальныя тэхнікі – ангоб і фляндроўка.

Падрабязна пазнаёміцца з работамі сучасных майстроў і прыкладамі работ майстроў XX стагоддзя з фондаў музея і прыватных калекцый можна ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах на выставе “Івянецкая школа керамікі: традыцыі і сучаснасць”.

Фота: kufarrr.livejournal.com