Выставки

iSNA – мастацтва замест сну

19 февраля 2016

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

Справки: тут.

Вход: 80 000 руб. (студентам – 60 000 руб.).

iSNA – мастацтва замест сну

Лабараторыя АРТ-Аб’ектывізацыі Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура адкрывае скульптурны выставачны праект “Quercus. Маргіналіі да У. Набокава”. Менавіта зараз, менавіта на сваёй пляцоўцы, як актуальную аб’ектывізацыю рамана “Приглашение на казнь” У. Набокава.

Цэнтральнай часткай аудыавізуальнай інсталяцыі стане скульптурны аб’ект Васіля Цімашова і Паліны Піраговай, які створаны адмыслова для гэтага праекта і экспануецца ўпершыню. 
У межах адкрыцця праекта пройдзе першая ў гэтым годзе акцыя адноўленай Культурнай калейкі “iSNA – Мастацтва замест сну”.

Лейтматывам акцыі стане чытка рамана “Приглашение на казнь” У. Набокава, падчас якой адбудуцца дзве харэаграфічныя пастаноўкі пааповедах Х. Картасара і музычная імправізацыя струннага квартэта з ударнымі. Кожная з частак уздзейнічае на пэўныя крыніцы ўспрыняцця і паглыбляе ў тэкст.

Праграма акцыі Культурная калейка “iSNA – Мастацтва замест сну” ў межах адкрыцця скульптурнага выставачнага праекта “Quercus. Маргіналіі да У. Набокава”

19.30 – Адкрыццё аб’екта (скульптары Васіль Цімашоў, Паліна Пірагова).

Скульптурная зала

20.00 – Чытка рамана «Приглашение на казнь» У. Набокава (чытае Аляксей Касцевіч).

20.20 – Харэаграфічная пастаноўка па аповедзе Х. Картасара «Прошу никого не винить» (Ганна Карзюк /Skvo’sDanceCompany/ і Ко).

20.45 – Чытка рамана «Приглашение на казнь» У. Набокава (чытае Аляксей Касцевіч).

21.45 – Музычная імправізацыя (Анастасія Папова, Ілона Лесь, Зміцер Кацечаў, Юрый Навуменка, Данііл Залескі) 22.00 – Чытка рамана «Приглашение на казнь» У. Набокава (чытае Аляксей Касцевіч).

22.40 – Музычная імправізацыя (Анастасія Папова, Ілона Лесь, Зміцер Кацечаў,Юрый Навуменка, Данііл Залескі) 23.00 – Чытка рамана «Приглашение на казнь» У. Набокава (чытае Аляксей Касцевіч).

23.20 – Харэаграфічная пастаноўка па аповедзе Х. Картасара «Письмо в Париж одной синьорите» (Ганна Карзюк /Skvo’sDanceCompany/ і Ко).

23.40 – Чытка рамана «Приглашение на казнь» У. Набокава (чытае Аляксей Касцевіч).

00.00 – 01.00 – Музычная імправізацыя (Анастасія Папова, Ілона Лесь, Зміцер Кацечаў, Юрый Навуменка, Данііл Залескі).

Выставачная зала

19.30–01.00 – Відэаінсталяцыя (Аляксандра Канончанка).

Дворык

21.00–00.00 – Фудкорт by Лавка «Пюре».

Выстава будзе працаваць з 19 лютага па 19 сакавіка.