Другое

Інтэлектуальны марафон

18 апреля 2017

Кнігарня Логвінаў

Минск, ул. Короля, 22

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Інтэлектуальны марафон

18 красавіка з 17.30 у Мінскай, кнігарні «Логвінаў» пачнуцца адкрытыя чытанні, у якіх будуць удзельнічаць Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Андрэй Бастунец, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Андрусь Такінданг, Cяргей Харэўскі ды іншыя беларускія літаратары.

Гэты інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер церпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні.

«Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, што пазбаўляе нас магчымасці давяраць адно аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць ў нашай краіне», — заяўляюць удзельнікі акцыі.