Чацвёра маладых акцёраў распавядаюць паэтычную, светлую і ў той жа час пранізлівую гісторыю двух шлюбных пар. Простая размова пра каханне, сяброўства, давер, з дапамогай якога прыадчыняецца сутнасная праўда аб Свеце. Свеце, у якім ні на што нельга абаперціся, і які пры найменшым дакрананні рассыпаецца на дробныя рознакаляровыя аскепкі. Усё, што здавалася відавочным і непарушным, аказваецца эфемерным і ілюзорным. Рэжысёр – Таццяна Траяновіч Аўтар малюнкаў – Алена Сiлуцiна Відэашэраг – Алеся Давідовіч Кампазітар і жывы гук – Арцём Давідовіч
Акцёры: Марына Дзянісава Алеся Пухавая Антон Макуха Станіслаў Савосцiн.
Даведка: Іван Вырыпаеў - драматург, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра «Практыка» (г. Масква). Спектаклі па яго п’есах ідуць у шэрагу еўрапейскіх краін: у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Балгарыі, Англіі, Францыі, Канадзе, а таксама ў Расеі і краінах блізкага замежжа. Аўтар культавых п’ес «Кісларод» і «Танец Дэлі».