Гуміарабік. Секвенцыя.
Прагляд і абмеркаванне фільма «Гуміарабік. Секвенцыя» Андрэя Васкрасенскага, а таксама творчая сустреча з аўтарам і аднадзённы паказ яго работ пройдуць у межах работы дыскусійнага кінаклуба BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) у сераду, 17 верасня 2014 г., у 19.00. Уваход вольны! Асабліва запрашаем тых, хто цікавіцца альтэрнатыўнымі метадамі фатаграфічнага друку.