Спектакли

Гульня без правілаў і з невядомай мэтай

2 апреля 2017

Справки: тут.

Вход: 9-10 руб.

Гульня без правілаў і з невядомай мэтай

Цэнтр беларускай драматургіі і альманах «Маналог» разам шукаюць адказы на самыя нечаканыя пытанні:

Ці сапраўды волат ператварыўся ў цмока менавіта тады, калі дакрануўся да скарбаў?

I чаму я не ўмею лётаць?
Калі б хараство давалася нам не цяжка і не балюча, ці разумелі б мы яго як хараство?
I ці хочаш ты плакаць, калі нехта добра спявае?
Чалавек корміць, поіць, шаруе сваё цела, якое потым пакладзе ў труну. Мае гэта сэнс?
Можа, ты хочаш у прусакі? Праўда, яны падобныя на нас?
Можа, шукаеш дасканаласці? А наколькі ты дасканалы, каб Гасподзь цябе пачуў?
І для чаго мастацтва? Толькі для інтэр'еру? 
I якім павінен быць горад?
I куды цячэ рака?
I што самае галоўнае ў жыцці?
I куды гэта коціцца? Гэтая велізарная вар'яцкая машына?
Можа, я сплю, і гэта Рым часоў заняпаду?..
Магчыма, ты думаў пра тое, што жыццё магло быць іншым?
Навошта ўсё гэта? Чаму мы жывем так, а не інакш?

Што будзе далей? Каб даведацца, прыходзьце на спектакль «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай».

Аўтар – Аляксей Андрэеў

Пераклад – Альгерд Бахарэвіч
Пастаноўка – Аляксандр Марчанка 
Мастак па святле – Іван Гусеў 
Мастак-пастаноўшчык – Ганна Балаш 
Кампазітар – Дзмітрый Лук’янчык 
Прэм’ера – 25 мая 2016
Працягласць – 1г. 40 хв.