Другое

100 гукаў вясны (6+)

6 марта 2018

Музей Якуба Коласа

Минск, ул. Академическая, 5

Справки: тут.

Вход: 3 руб.

100 гукаў вясны (6+)

6 сакавіка 2018 года а 17 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба
Коласа запрашае на свята стылю, паэзіі і музыкі “100 гукаў вясны”, прымеркаванага да
Міжнароднага жаночага дня. Дом Коласа з’яўляецца ідэальнай пляцоўкай для творчых
інтэграцый, аб’яднаных адзінай мэтай - захавання культурнай разнастайнасці і ўзбагачэння вынікамі супрацы. У творах Якуба Коласа катэгорыя прыгожага мае сваё праяўленне ў шэрагу вобразаў, складаных экзістэнцыйных пытаннях, якія вырашаюцца з непасрэдным улікам красы і светласці як шляху для развіцця.

У Доме Коласа адбудзецца паказ калекцый адзення студэнтаў і выкладчыкаў кафедры
дызайна моды і аксэсуараў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама да ўвагі слухачоў будзе прапанаваны паэтычны блок да 100-годдзя выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Падчас імпрэзы чакаецца цікавы эксперымент з мастацкай формай, можна будзе пачуць пра гісторыю стварэння калекцый ад Атраховіч Алены Ігараўны, загадчыка кафедры дызайна моды, кандыдата мастацтвазнаўства; аб ролі моды і стылю ў штодзённым жыцці.