Фесты

Гуканне вясны

26 марта 2017

Вязынка

в. Вязынка,

Справки: тут.

Вход: 2 руб.

Гуканне вясны

Свята адбудзецца 26 сакавіка 2017 г., пачатак – 13.00.

У праграме веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш. Загукаць вясну ў гэтым годзе збіраюцца спеўныя гуртыGuda, "Варган" (г. Полацк), "Горынь", Dainava, "Мярэжа", "Рутвіца", дзіцячыя калектывы "Калыханка" (а/г Міханавічы) і "Сонейка" (г. Лагойск), а таксама музыкі А. Крукоўскі, Д. Сухі, Д. Зуева, В. Янчы, С. Чавус, Я. Барышнікаў, В. Фёдарава, Р. Яраш, А. Яскевіч, С. Чубрык, К. Радзівілава і клуб традыцыйнага танца SITA. Сямейная студыя Н. Сухой падчас свята зладзіць перформанс са свісцёлкамі, а пасля правядзе майстар-клас. Акрамя гэтага, пройдзе майстар-клас па вілейскіх танцах ад спадарыні Зінаіды Губаравай-Крупскай (г. Вілейка).

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, таксама сёлета рыхтуюць шмат цікавага: наведвальнікі змогуць пашукаць з арніталагічнай трубой і біноклямі птушак у Вязынцы, паўдзельнічаць у вырабе папяровых птушак і ўпрыгожыць імі дрэвы, сфатаграфавацца ў адмыслова падрыхтаванай фотазоне.

Заклікаем усіх удзельнікаў свята, як і заўжды, узяць з сабою добры настрой, вясёлую кампанію, птушак і стужкі на дрэвы і ўсім разам пагукаць вясну ў першыя цёплыя дзянькі года!

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеці і студэнты 1 руб., дарослыя - 2 руб.

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.33, прыбывае ў Вязынку ў 12.24. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.06, 17.40.