Тэма выставы III II I (тры два адзін) – рэдукцыя выяўленчасці, як
прынцып пошуку новай мастацкай выразнасці. Усвядомленае адпрэчванне ад усяго лiшняга, адмова ад наратыву, аналітычны падыход да выкарыстаных медыяў злучаюць мастакоў выставы. Назва III II I (тры два адзін) – паслядоўнасць, якая вядзе да нуля, - гэта адваротны адлік, які вызначае вектар руху да мастацкай канцэнтрацыі, да новага пачатку.
Супольна мастакі выпрацавалі агульныя прынцыпы, якія сталі
вызначальнымі ў арганізацыі выставачнай прасторы: узаемадзеянне з архітэктурай галерэі, уключэнне пустой прасторы як раўнапраўнага экспазіцыйнага элемента, прадуманая схема пазіцыянавання прац па адносінах адзін да аднаго.