
Гравітацыя (12+)
Событие прошло
2 марта 2019
СПРАВКИ: +375 33 661 14 32
ВХОД: 40 руб.
Новы альбом «Гравітацыя» завяршае трылогію, распачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014), «Псіхасаматыка» (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Сродкі на запіс і выданне збіраліся праз краўдфандынг. Зараз пачынаецца працэс рассылкі лотаў і абвестак данатарам праекту. Новы альбом дасяжны на iTunes ды іншых лічбавых пляцоўках.
Канцэртная прэзентацыя альбома «Гравітацыя» адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall. У першым аддзяленні прагучыць новы альбом, у другім – лепшыя песні з сольных альбомаў Лявона Вольскага і розных гуртоў з яго удзелам.
Аўтар фота: Андрэй Давыдчык