Выставки

Горад заўтрашняга дня (16+)

30 сентября 2019 - 23 октября 2019

ZAL#2

Минск, ул. Козлова, 3

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 3-6 руб.

Горад заўтрашняга дня (16+)

Ад піянерскіх лагераў і дамоў работнікаў мастацтваў да палацаў шлюбу: дзейнасць і спадчына савецкага горадабудаўніцтва і архітэктуры да сёння вызначаюць ландшафт гарадоў на тэрыторыі былога СССР.

Карані гэтай культуры будаўніцтва трэба шукаць у авангардысцкіх рухах міжваеннага часу, асабліва ў даробку Баухауса і УНОВІСа. Савецкі мадэрнізм стаў тэмай новай перасоўнай выставы Гётэ-Інстытута.

Савецкія гарады і іх архітэктура распрацоўваліся як узор для новага грамадства. Такая архітэктура павінна была перадаць пачуццё сацыяльнай еднасці ва ўсім СССР. Перасоўная выстава «Горад заўтрашняга дня» даследуе архітэктурнае ўвасабленне альтэрнатыўных сацыяльных канцэпцый, якія маюць адначасова эмансіпатыўныя, але і рэпрэсіўныя, каланіяльныя элементы.

Найбольшая ўвага надаецца развіццю мадэрнісцкай савецкай архітэктуры і яе сучаснай спадчыны, уключаючы асноўных прадстаўнікоў, мясцовую спецыфіку гарадоў і невядомыя шэдэўры. Выстава працуе кожны дзень, акрамя панядзелкаў.

Выстава будзе працаваць з 11:00 да 20:00.