Выставка к 140-летию французского поэта Гийома Аполлинера (0+)
10 сентября 2020 - 10 октября 2020
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: полный - 6 руб., льготный - 3 руб.
10 верасня ў 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Кастравіцкія”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Гіёма Апалінэра.
Шляхецкі род Кастравіцкіх у ХІХ ст. даў дзве знакавыя асобы, творчасць якіх паўплывала на далейшае развіццё беларускай і еўрапейскай літаратуры і культуры ХХ ст.
Гіём Апалінэр (сапр. Гіём-Альберт-Уладзімір-Аляксандр-Апалінарый Кастравіцкі) – паэт, мастацтвазнавец, графік, удзельнік суполкі “Манпарнас” (Montparnasse) разам з Пабла Пікаса, Андрэ Брэтонам, Андрэ Дэрэнам, П’ерам Рэвердзі, Жанам Както, Маркам Шагалам, Анры Русо і інш., аўтар тэрміна “сюррэалізм”, адзін з самых вядомых эксперыментатараў у літаратуры ХХ стагоддзя.
Карусь Каганец (Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі) – паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч нацыянальнага Адраджэння пачатку ХХ ст.
І сёння род Кастравіцкіх працягваецца ў сям’і Мачарскіх, падданых Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. На адкрыцці выставы “Кастравіцкія” да прысутных звернецца нашчадак роду па матчынай лініі Джэрэмі Мачарскі – аўтар кніг “A Man of Power and a Goblin on a Fork” (“Асілак і гарэза”) і “The Flight of Eagles” (“Палёт арлоў”), якія распавядаюць пра гісторыю яго сям’і, знакамітых продкаў.
Кнігу “Паэзія ў крыві” (“The Poetry in the Blood”) Джэрэмі ўклаў не толькі з твораў Гіёма Апалінэра і Каруся Каганца, а і іх нашчадкаў, таксама не абдзеленых літаратурным талентам.
Побач з прадметамі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і рэчамі сям’і Мачарскіх у экспазіцыі “Кастравіцкія” будуць прадстаўлены матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прыватных калекцый.
- Аўтар ідэі – Уладзімір Шчасны
- Аўтар мастацкай канцэпцыі – Генадзь Чысты
- Куратар праекта – Эліна Свірыдовіч
- Куратар экспазіцыі – Вольга Гулева
Для наведвальнікаў экспазіцыя будзе дзейнічаць з 11 верасня.
Время работы: с понедельника по субботу – 9:30–17:30, среда – до 19:30.