Кино

Сірыйская гісторыя кахання

16 марта 2017

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Справки: тут.

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Сірыйская гісторыя кахання

Амер сустрэў Рагду 15 год таму. Першым, што ён пабачыў, быў яе скрываўлены твар, калі яе кінулі ў суседнюю клетку. Яны размаўлялі шмат месяцаў праз маленечкую, схаваную ў сцяне шчыліну. Яны пакахалі і, калі зразумелі гэта, пабраліся шлюбам. 

Гэты фільм распавядае кранальную гісторыю іх сям'і, падзеленай праз дыктатуру Асада. Праца над фільмам пачалася ў 2009, напярэдадні хваляў рэвалюцый і зменаў у арабскім свеце. У гэты час Рагда была палітычнай вязьнянкай, і Амеру давялося самастойна клапаціцца пра дзяцей. Боб і Кака ўсё сваё жыццё назіралі як бацька ці маці патраплялі ў турму за палітычныя перакананні. У нейкі момант Кака распавядае камеры, ціха і даверліва, як збіраецца пайсці па слядах бацькоў нават цаною свабоды.

Гэты інтымны сямейны партрэт дазваляе гледачу зразумець, чаму людзі ў літаральным сэнсе гатовыя загінуць, каб змяніць арабскі свет. Урэшце, калі Рагда была вызваленая з турмы, арыштавалі рэжысёра фільма, а ціск на актывістаў моцна ўзрос. Сям'я перабралася ў Ліван, а адтуль - у Францыю, дзе яны атрымалі палітычны прытулак у ціхім гарадку Албі і цяпер назіраюць за падзеямі здалёк, чакаючы на канец рэжыма Асада. 

Тым часам, ментальнае здароўе Рагды моцна пахіснулася. Яна спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Жыццё ў Францыі наладжанае, але вайна цяпер унутры іх саміх. Знайсці свабоду, за якую яны так біліся, аказваецца нялёгка. І гэта пачынае разбураць іх стасункі.

Рэжысёр: Sean McAllister
Жанр: Дакументальная драма
Год: 2015
Трэйлер: тут
Мова субтытраў: беларуская
Лепшы дакументальны фільм 2015-га года па меркаванні Еўрапейскай кінаакадэміі.

Фото: