ГэтаМЫ (0+)
29 июня 2019
Рэжысёр: Стас Жыркоў
Аўтар: Андрусь Горват (паводле кнігі “Радзіва “Прудок”)
Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі
Прадзюсар: Марына Дашук
Мастак афішы – Ульяна Бень
“Радзіва “Прудок” Адруся Горвата – гэта кніга пра самаго аўтара, які калісьці працаваў у Мінску, але расчараваўшыся ў сталічным жыцці пераехаў на палескую вёску (якая так і называецца – Прудок), каб аднавіць дом свайго дзеда, вярнуцца да сваіх каранёў. Напачатку Андрусь выкладаў свае ўражанні ад радасцяў жыцця ў вёсцы на асабістай старонцы ў Facebook. Кожны запіс веяў палескім каларытам, а трапна спісаныя вобразы з сапраўдных палешукоў, станавіліся для нас суседзямі альбо сябрамі. Людзьмі, якіх мы сустракалі калісьці альбо сустракаем сёння – тымі, хто сярод нас. Намі самімі. Менавіта гэтыя запісы затым і склалі кнігу “Радзіва “Прудок”.
Стас Жыркоў аб “ГЭТАМЫ”:
“Я пазнаёміўся з творчасцю Андруся Горвата, калі патрапіў на спектакль “Радзіва “Прудок” у Мінску. Тады ж мне падарылі гэту кнігу са словамі: “Гэта табе, Стас, ад беларускай інтэлігенцыі”. А ўжо летам павінен быў выкладаць майстар-клас па сучаснаму драматычнаму тэатру ў рамках тэатральнай акадэміі ў Мюнхене. Калі я даведаўся, што да мяне на курс запісаліся ўсе беларусы – вырашыў: што ж ставіць з беларусамі, калі не “Прудок”! Мы знайшлі агульныя кропкі судакранання, тое, што аб’ядноўвала і было блізка акцёрам, што хвалявала менавіта іх – уласна з гэтага і нарадзіўся спектакль “ГЭТАМЫ”. Гісторыя, якая калі не знаёмая кожнаму, то дакладна цікавая і захапляльная, дзякуючы сваёй адкрытасці і шчырасці перажываемых пачуццяў і сітуацый.
Фота: Independant Israeli site