ГэтаМы (0+)
27 января 2020
“Радзіва “Прудок” Адруся Горвата – гэта кніга пра самаго аўтара, які калісьці працаваў у Мінску, але расчараваўшыся ў сталічным жыцці пераехаў на палескую вёску (якая так і называецца – Прудок), каб аднавіць дом свайго дзеда, вярнуцца да сваіх каранёў.
Напачатку Андрусь выкладаў свае ўражанні ад радасцяў жыцця ў вёсцы на асабістай старонцы ў Facebook.
Кожны запіс веяў палескім каларытам, а трапна спісаныя вобразы з сапраўдных палешукоў, станавіліся для нас суседзямі альбо сябрамі. Людзьмі, якіх мы сустракалі калісьці альбо сустракаем сёння – тымі, хто сярод нас. Намі самімі. Менавіта гэтыя запісы затым і склалі кнігу “Радзіва “Прудок”.
Рэжысёр:Стас Жыркоў (Украіна)
Аўтар:Андрусь Горват (паводле кнігі “Радзіва “Прудок”)
Акцёры:Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі
Прадзюсар: Марына Дашук