Спектакли

Видеопремьера народной комедии #Гэтадемакрэйшен (18+)

1 апреля 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Видеопремьера народной комедии #Гэтадемакрэйшен (18+)

Гэтым разам запрашаем на відэапрэм’еру народнай камедыі “#ГЭТАДЕМАКРЭЙШЕН” Сучаснага мастацкага тэатра. П’еса вядомага літоўскага драматурга Міндаўгаса Настаравічуса “Дэмакратыя” з вялікім поспехам і перааншлагамі ішла не толькі на сцэне Літоўскага нацыянальнага тэатра драмы ў Вільне, але і да нядаўняга часу ў Мінску на сцэне СХТ у пастаноўцы маладога і таленавітага рэжысёра Дзмітрыя Цішко (звольніўся разам з трупай Купалаўскага тэатра).

Сюжэт гісторыі адначасова просты і складаны для ўспрымання. Як у старой добрай показцы: сабраліся неяк рускі, беларус, украінец і сталі разважаць пра тое, каму лепш жывецца ў... Беларусі.

Гратэскавая пастаноўка пра суседзяў, якія жывуць у звычайным шматпавярховіку і жадаюць “навесці парадак” у сваім доме, здабыла асаблівую актуальнасць пасля падзей-2020, за што і была неўзабаве забаронена ўладамі. Менавіта за паўгадзіны да пачатку гэтага спектакля ў культурны хаб "Ок16" з’явіўся МНС і скасаваў імпрэзу, а неўзабаве закрылі і саму пляцоўку.

Сучасны мастацкі тэатр (СХТ) адкрыўся ў Мінску ў 2004 годзе і зваяваў сэрца публікі сваімі яскравымі, гратэскнымі, шчырымі пастаноўкамі на актуальныя тэмы. Але восенню-2020 за смелы выступ супраць гвалту ў краіне і некалькі страйкаў сутыкнуўся фактычна з забаронай на сваю дзейнасць і быў вымушаны развітацца са сваёй пляцоўкай на малой сцэне КЗ “Мінск”. А таксама за паўгады змяніць яшчэ тры пляцоўкі.

Але тэатр не здаецца. Шукае новую пляцоўку і анансаваў новы спектакль – паводле рамана "Былы сын" Сашы Філіпенкі - "#ГЭТАДЕМАКРЭЙШЕН" Аўтар - Міндаўгас Настаравічус, рэжысёр - Дзмітрый Цішко

У ролях:

  • Альгіс - Віталь Новікаў
  • Богусь - Цімур Муратаў
  • Галіна - Вольга Фёдарава
  • Ханна - Святлана Жалязнова
  • Стас - Юрый Зінчанка
  • Ігнат - Павел Паўлюць
  • Іяланта - Настасся Ушакова

Відэаверсія спектакля cтворана Беларускім фондам культурнай салідарнасці і будзе ўпершыню паказана анлайн.