Другое

Аднойчы гер Марцін стаў празрыстым (5+)

22 февраля 2020

Институт им.Гете

Минск, ул. В.Хоружей, 25

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Аднойчы гер Марцін стаў празрыстым (5+)

22 лютага ў 11 гадзін у бібліятэцы Гётэ-Інстытута адбудзецца сумеснае чытанне гісторыі дзіцячага пісьменніка Пауля Маара «Аднойчы гер Марцін стаў празрыстым», якое разлічана на дзяцей ва ўзросце ад 5 гадоў. Пасля чытання мы будзем майстраваць разам з маленькімі чытачамі.

Пра што распавядае Пауль Маар у гэтай кнізе?

Аднойчы гер Марцін стаў празрыстым. Ні адзін лекар не можа дапамагчы яму. Людзі дзівяцца на вуліцы, калі бачаць, як сабака гера Марціна самотна шпацыруе без гаспадара.

Але гер Марцін таксама знайшоў добрыя рэчы ў тым, што ён становіцца нябачным: больш за ўсё яму падабаецца, калі фрау Савіцкі, якая прыбірае яго дом, выпадкова садзіцца да яго на калені.

Ці будзе яна ўсё роўна рабіць гэта, калі гер Марцін ужо не будзе празрыстым?

Мова: На нямецкай i рускай мовах.

Дзе: У бібліятэцы Гётэ-Інстытута ў Беларусі (4-ы паверх).

Даведкі: +375 (17) 237-49-48.