Выставки

Георгий Скрипниченко. Графика

3 - 20 апреля 2013

Галерея искусства «Гал-творчество»

Минск, пр-т Независимости, 47

Справки: +375 17 288 24 68.

Билеты: 6 000 руб.

Время работы: вт-сб, 11:00-19:00.

Георгий Скрипниченко. Графика

Графічныя галаваломкі Георгія Скрыпнічэнкі ўварваліся ў беларускае мастацтва ў 1960-х гадах, збянтэжыўшы новым сюррэалістычным поглядам на рэчаіснасць. Яго работы былі насычана дэкаратыўныя і адкрыта эпатажныя для таго часу. Ірэальна-гратэскныя, алегарычныя, з феерверкам вобразаў, яны не маглі быць не заўважанымі даследчыкамі і гледачамі. Мастак стварыў фантастычны свет, які не паддаваўся класіфікацыі і звыкламу мастацтвазнаўчаму аналізу. Ён гуляў правіламі мастацтва. Яго цікавілі сублімацыя рэальнасці, вывядзенне незвычайнага з банальнасці. Пры гэтым яго работы сведчылі пра ўменне тонка адчуваць суадносіны лініі і плямы.

Георгій Скрыпнічэнка быў захоплены ў 1960-1970-я гады рускім сімвалізмам, паэзіяй Г.Ахматавай, З.Гіпіус, І.Бродскага, І.Севяраніна, А.Блока, В.Хлебнікава, М.Цвятаевай. Эстэтыка сімвалістаў моцна паўплывала на свядомасць мастака. Ён пранікся неабходнасцю "абуджаць вобразы", адлюстроўваць не рэчы, а свае ўражанні ад іх.

З элементаў рэальных жыццёвых назіранняў, прапушчаных праз прызму ўласнага ўяўлення, мастак ствараў амаль архітэктанічныя вобразы. У павуцінні ліній заўжды знаходзіў месца стылізаваным постацям. Невыпадкова некаторыя яго малюнкі мелі асацыятыўны працяг і сталі падставай для стварэння каляровых варыянтаў апрабаванай у чорна-белай графіцы тэмы. Калі разглядаеш графічныя творы Г.Скрыпнічэнкі, перажываеш парадаксальнае пачуццё: парушаныя законы сумяшчальнасці частак, абсурдныя злучэнні ліній, фігур стабілізуюцца праз напружаны і ў той жа час устойлівы вобразны і кампазіцыйны каркас.

Па словах тэарэтыка сімвалізму В.Іванова, паэзія і мастацтва ёсць "тайнапіс невымоўнага". У графіцы Георгія Скрыпнічэнкі ёсць не толькі звышрацыянальная чуласць, але надзвычай тонкае валоданне майстэрствам намёку, каштоўнасць аўтарскай мастацкай мовы – у "недагаворанасці", "схаваных сэнсах", што надаюць яго работам шматзначнасць.

Наталля Шаранговіч,

мастацтвазнаўца, дырэктар Музея

сучаснага выяўленчага мастацтва