Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» сумесна з Georgian Video Art Archive
прадстаўляюць выставу-прэзентацыю Georgian Video Art
У 2014 г. НДА “Active for Culture” стварылі анлайн архіў Грузінскага відэа арту - videoimage.ge, які ўтрымлівае каля 400 прац 80 мастакоў і ўключае амаль усё, што было створана ў гэтым кірунку з 1990-х гг.
“Active for Culture” сумесна з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе альтэрнатыўную лінію развіцця сацыяльна-культурнага жыцця ў Грузіі праз адабраныя відэа арт праекты, якія адлюстроўваюць і аналізуюць грузінскую сітуацыю, дэманструюць розныя візуальныя перспектывы рэальнасці і дазваляюць стаць сведкамі/назіральнікамі пост-савецкага культурнага жыцця Грузіі.
Можна сказаць, што грузінскі відэа арт прайшоў тры стадыі свайго развіцця за 24 гады існавання. На выставе ў Мінску будуць прадстаўлены працы розных перыядаў, куратары і заснавальнікі грузінскага відэа арт архіва распавядуць пра анлайн платформу, культурныя кантэксты, відэа арт практыкі ў пост-савецкай Грузіі і інш.
Працы 1990-х гг. Кока Рамішвілі, Ніко Цэцхладзэ і Іліко Зауташвілі цесна звязаны з палітычнымі і сацыяльнымі тэмамі, што былі актуальнымі пасля падзення Савецкага Саюза. Тыповым для гэтых прац выступае востры крытыцызм. Кока Рамішвілі шмат эксперыментуе з відэа і рухавымі выявамі.
З 2000-х гг. пачынае актыўна праяўляць сябе новае пакаленне мастакоў: Вато Цэрэтэлі, Гіо Сумбадзэ, Ніка Мачаідзэ, Софія Табатадзэ і інш, якія выкарыстоўваюць ужо новыя візуальныя элементы, такія як анімацыя і Vjing.
Трэцяе пакаленне прадстаўлена маладымі мастакамі Гегі Хабурдзанія, Марыям Мурадашвілі, Сасо Кумсіашвілі.
Для выставы адабраныя працы 10 мастакоў розных пакаленняў, што з’яўялецца спробай прадставіць як культурны кантэкст, тэмы, якія закранаюцца ў відэа працах, так і развіццё медыя ў Грузіі.
У межах выставы пройдзе шэраг лекцый і дыскусій з удзелам грузінскіх і беларускіх куратараў, арт-крытыкаў і даследчыкаў. Сачыце за праграмай мерапрыемстваў на сайце галерэі і на нашых старонках у сацыяльных сетках.
Куратары праекта: Алексі Саселія, Галактыён Ерыставі, Гіо Спандэрашвілі.
Вялікая падзяка тэхнічнаму партнёру - кампаніі Samsung і партнёру суправаджальных мерапрыемстваў - інтэрнет парталу ARTAKTIVIST
Адкрыццё выставы Georgian Video Art адбудзецца ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” 13 студзеня а 19-ай гадзіне, уваход вольны.
Расклад мерапрыемстваў:
24 студзеня 16:00 – Лекцыя і публічная размова з куратарамі выставы Georgian Video ArtАлексіем Саселія, Галактыёнам Ерыставі, Гіо Спандэрашвілі.
29 студзеня 19:00 – Публічная размова з Юрыем Ігрушам і паказ фрагментаў відэа працаў беларускіх мастакоў і архіўных матэрыялаў мастацкага жыцця 1980 – 1990-х.
31 студзеня 16:00 - Лекцыя-перформанс “Магчымасці выказвання: беларускі відэаарт часоў Перабудовы” Маргарыты Кірылкінай.
31 студзеня 17:00 - Публічная размова з мастачкай Вольгай Маслоўскай (група “Бергамот”).
Мадэратар мерапрыемстваў: Аляксей Барысёнак (рэдактар artaktivist.org, куратар).