Нават самыя блізкія людзі – сябры, закаханыя, родныя – у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна. Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсеткі? Прадставіцца не сабою? Гэта падман, але толькі так можна пераадолець прорву непаразумення.
Аднак усё тайнае калі-небудзь становіцца відавочным…
Аўтар: Андрэй Іваноў Жанр: Драма Рэжысёр-пастаноўшчык: Моніка Дабраўлянска Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Жыгур Аўтар аранжыроўкі: Канстанцін Гарачы Харэограф: Валерыя Хрыпач Відэа: Ігар Вяпшкоўскі Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Прэм’ера: 7 кастрычніка 2016 Працягласць: 2 г. з антрактам
Увага: 18+
Фото: rtbd.by