Гарантуецца атмасфера дабразычлівасці. Падляшша
13 декабря 2012 - 5 января 2013
Справки: +375 17 284 35 29.
Билеты: полный – 4 000 руб., для студентов – 3 000 руб., для школьников – 2 000 руб.
13 снежня 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Томаша Тамашэўскага (Польшча) “Гарантуецца атмасфера дабразычлівасці. Падляшша”.
На выстаўцы, арганізаванай у музеі Падляшскім ваяводствам РП праз Польскі Інстытут у Мінску, можна будзе ўбачыць серыю фатаграфій, прысвечаную побыту, працы і рэлігійным-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасць складаюць беларусы.
“Я пазнаваў гэтую краіну па здымках многіх маіх добрых сяброў закаханых у Падляшскім ваяводстве.
Цудоўныя, некранутыя лясы, птушкі і дзікія жывёлы, звілістыя і зарослыя рэкі. Рамантычныя фатаграфіі, зусім іншыя, чым з цэнтральнай альбо паўднёвай Польшчы.
Калі я прыехаў сюды зімой на пачатку 2011 года, выявы, якія былі ў памяці, супаставіліся з рэчаіснасцю - і пацвердзіліся. Я быў зачараваны прыгажосцю пейзажу, але яна мяне не здзівіла. Таму я вырашыў, што на гэтую тэму, многае ўжо было сказана, і можа лепш было б звярнуць увагу на людзей, якія таксама ствараюць пэўнага роду пейзаж.
Яны таксама хутка сталі героямі маёй аповесці, і некаторых з мноства з кім я пазнаёміўся, я прадстаўляю ў гэтай кніжцы.
Людзі Падляшскага (ваяводства). Яны зацікаўленыя і адкрытыя да новага чалавека, талерантныя, і адначасова яны непахісна звязаныя са сваімі рытуаламі, сваёй ідэнтычнасцю.
Яны, крыху аддаленыя ад ілюзорнай цывілізацыі, увесь час звяртаюцца да старых добрых традыцый і ўзораў, а для мяне застануцца людзьмі больш чалавечнымі.
Дзе б я не з’явіўся, яны, пазітыўныя і з усмешкай на вуснах , заўсёды ствараюць непаўторную атмасферу. Атмасферу добразычлівасці”.
Томаш Тамашэўскі
Сябра Польскага саюза мастакоў-фатаграфікаў, агенства Visum Archiv у Гамбургу, агенства Image Collection у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так найбуйнейшых замежных, такіх як: Stern, Paris Match, GEO, New York Times, Time, Fortune, Vogue, Die Zeit, Elle. Выдаў некалькі аўтарскіх кніг: АПОШНІ – Сучасныя польскія габрэі (тэкст Маўгажата Незабітоўска), У пошуках Амерыкі (тэкст Маўгажата Незабітоўска), Цыганы Польшчы (тэкст Ежы Фіцоўскі), У цэнтры, Незвычайная Іспанія, а таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Аўтар шматлікіх персанальных выстаў у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраэля, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. На працягу 25 гадоў супрацоўнічае з часопісам National Geographic, у якім апублікаваў 18 фатаграфічных эсэ, а з 1999 з’яўляецца галоўным кансультантам яго польскага выдання. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.