Спектакли

«Гаральд»: спектакль, который создается на глазах у зрителя (18+)

9 июня 2021

Арт-пространство БГУ

Минск, ул. Октябрьская, 10

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатно

«Гаральд»: спектакль, который создается на глазах у зрителя (18+)

Спектакль, які ствараецца на вачах у гледача. Ад выбару тэмы, праз жэсты, з якіх выплываюць сцэны, маналогі, да спробы скласці завершаную кампазіцыю. Задаецца толькі структура, з якой гледача знаёмяць напачатку дзеі ў сваеасаблівай дэмаверсіі. Далей усё імправізуецца - спосаб існавання, тэкст, дзеянне, форма, музыка. Ў другой частцы тэмы для імправізацыі задае глядач.

Упершыню гэткі спосаб ствараць спектаклі выпрабавалі ў Сан-Францыска ў 1967 годзе, ў тэатральнай трупе “Камітэт” (The Committee). Назва нарадзілася з жарта аднаго з актораў, Allaudin (Bill) Mathieu, які перафразіраваў адну з рэплік музычнай камедыі “A Hard Day’s Night” - адказу Джорджа Харысана на пытанне: “Як завецца ягоная фрэзура”.

Задача, якую ўдзельнікі ставяць перад сабой, абуджаць гучанне Тэмы і адшукваць творчы спосаб яе выражэння.

  • Рэжысер: Андрэй Саўчанка
  • Акторы: Яраслава Федчанка, Наста Караткевіч, Аляксей Любчанка, Павел Міхаленя, Алена Зуй-Вайцехоўская, Мікола Варабей, Аня Рудак, Хрысьціна Шваякова.
  • Музычныя імправізацыі: Эрык Шымкус-Арлоў.
  • Светлавыя імправізацыі: Сяржук Голік, Андрэй Бельскі.
  • Афіша: Хрысьціна Шваякова.

Працягласць: 1,5-2 часа.

Запіс: +375 (29) 624-89-02 альбо праз чат у тэлеграме. Калі хочаце падтрымаць, можна набыць квіткі.

Тэатр На Балконе − студыйны, лабараторны, эксперыментальны, аўтарскі. Заснаваны ў 1946 годзе ў БДУ. Назву атрымаў у 1998 годзе разам з пляцоўкай, якая месцілася на балконе актавай залы галоўнага вучэбнага корпуса. У 2019 кіраваць тэатрам запрасілі рэжысера-педагога Андрэя Саўчанку.

Разам са студэнтамі БДУ ў тэатры бяруць удзел прафесійныя акторы, мастакі, музыкі, ды іншыя творцы. Першыя две прэм’еры прадстаўлены на фестывалі Тэатральны куфар 2020 у снежні. Гэта “Азірніся ў гневе” Джона Озбарна і “Баладына” Юльюша Славацкага.

У студзені 2021 выйшла яшчэ адна эксперыментальная праца − акторскія імправізацыі “Гаральд”. Спектакль нараджаецца ў сам момант стварэння, ў выбары тэмы і акторскага складу ўдзел бярэ глядач. Самыя смелыя гледачы могуць прыйсьці на рэпетыцыі і самі могуць паспрабаваць існаваць у імправізацыі.