Выставка часов «Гадзіна мовы» (0+)
21 февраля 2022 - 21 марта 2022
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: по читательскому билету или па билету социокультурного центра
Да Міжнароднага дня роднай мовы – 21 лютага ў Музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Гадзіна мовы». На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены 7 мадэляў гадзіннікаў лімітаванай калекцыі «Мова», выпушчаныя ў 2019–2022 гг.
Апошнія рэлізы калекцыі прысвечаны народнаму паэту Беларусі – Пімену Панчанку з нагоды 105-годдзя з дня яго нараджэння. За аснову дызайну Мінскі гадзіннікавы завод узяў першы зборнік вершаў паэта – «Упэўненасць» 1938 г., у якім усхваляецца хараство і багацце роднай зямлі.
Прыхільнікам беларускай літаратуры добра вядома імя Пімена Панчанкі – паэта і публіцыста, крытыка і перакладчыка. Галоўнае ў яго творчай спадчыне – вершы, у якіх выказваюцца думкі і надзеі эпохі, вершы, у якіх адлюстроўваецца багатая гама чалавечых пачуццяў. Яго паэзія, непаўторная і глыбока нацыянальная, назаўжды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры мінулага стагоддзя.
На адкрыцці выставы будуць прысутнічаць унучка Пімена Панчанкі – Кацярына Андрэеўна Панчанка, дызайнеры і аўтары калекцыі «Мова» з Мінскага гадзіннікавага завода. Адкрыццё выставы адбудзецца 21 лютага а 16-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Уваход на адкрыццё – вольны, у іншыя дні ўваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра. Магчыма правядзенне экскурсій як для індывідуальных наведвальнікаў, так для груп.
Рэжым работы: аўторак, серада, пятніца, 10:30-19:00. Чацвер, субота, нядзеля, 10:00-18:00. Панядзелак – выхадны дзень.