Выставки

Фотоснимки для документов

10 июля 2014 - 3 августа 2014

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: свободный.

Фотоснимки для документов

Проста ў вочы глядзіць 80 твараў. Адны спакойныя, другія быццам крыху напалоханыя, збянтэжаныя, трэція проста абыякавыя ці нават злёгку іранічныя. Сорак двайных партрэтаў. Ці, дакладней – партрэтаў па двое. Усе ў аднолькавай позе, з нейтральным выразам твару. Побач – людзі рознага ўзросту, полу, сацыяльнага становішча. Часам падобнасць твараў дазваляе зразумець, што гэтыя людзі - родныя. Кожны раз аднолькавая поза, ледзь не аднолькавыядублёнкі, аднолькава заплеценыя валасы. Некаторыя перад фотакамерай сядзяць, нават не зняўшы кажуха, іншыя – акуратныя і прыбраныя. Тыя, хто знаходзяцца побач, выглядаюць так, нібы каля іх нікога няма: ніякага эмацыйнага кантакту з асобай, што сядзіць поруч. Няёмкае і дзіўнае знаходжанне побач, хоць бачная ў кадры пустата сведчыць, што тыя, хто сядзіць, маглі б далей адсунуцца адно ад аднаго. Што гэта?

Адказ падказвае назва: “Фотаздымкі для дакументаў. Сейрыяй. 1946”. Так, гэта карткі, надрукаваныя з адной стужкі, на якую ў 1946 г. Вітаўтас Станёніс рабіў фотаздымкі для пашпартоў. Аднак гэта не сапраўдныя пашпартныя фотаздымкі, гэта матэрыял, з якога ў пасляваенны час яны рабіліся: з дапамогай вырабленага трафарэта пад павелічальнікам кадравалі і, друкуючы, такім чынам дзялілі седзячых побач, абразалі непатрэбны фон і пакідалі партрэты памерам 3 x 3,5 см. Але таго, пра што кажа назва – саміх фотаздымкаў, што выкарыстоўваліся для пашпартоў, мы так і не бачым. Мы бачым толькі павялічаныя загатоўкі для іх. Такіх В. Станёніс дакладна нікому не паказаў бы. Як і тых, скончаных – сапраўдных пашпартных фотаздымкаў. Яны былі проста вялікім заказам, які не меў нічога агульнага з мастацкай творчасцю (невядома, ці лічыў В. Станёніс фатаграфаванне творчым працэсам,  ці проста працай, якая, вядома, лепей, каб была прыгожай, г.зн. мастацкай). Пра гэты заказ фатограф не ўзгадвае нават ў сваёй біяграфіі, хоць ён быў сапраўды важным: за грошы, заробленыя на пашпартных фотаздымках і здымках на памяць, ён набыў дом, у якім, дарэчы, пасля нарадзіўся сын Вітаўтас В. Станёніс – сапраўдны віноўнік гэтага праекта.

 

1946 год. Пасляваенны час. У акупаванай Літве новая ўлада замяняе пашпарты. У абсталяваным у доме Вазбуцкіса атэлье жыхароў Сейрыяй і ваколіц фатаграфуе фатограф з Алітуса Вітаўтас Станёніс (1917–1966). Да фотаздымкаў патрабаванні невысокія:падыходзіць асвятленне ад вакна, чыстаяпрасціна для фона. Да палатна садзяцца па двое: муж і жонка, бацька і сын, браты, сёстры, суседзі.

 У 1966 г., праз два дзесяцігоддзі пасля таго фатаграфавання, В. Станёніс памёр. На той час яго сыну, таксама Вітаўтасу Станёнісу, было 17 і, як ён сам кажа, у галаве быў вецер. Архівы бацькі ён знайшоў каля 1984-85 гг., калі ўжо меў досвед фатаграфавання, і гэты матэрыял падаўся яму выключна цікавым. Надрукаваныя з бацькавай фотастужкі пашпартныя здымкі першы раз экспанаваліся на выставе ў 1987 г. у Палацы мастацкіх выстаў у Вільнюсе (пазней гэтыя партрэты паказваліся не толькі ў літоўскіх, але і ў замежных выставачных залях, іх выявы друкаваліся ў розных выданнях). Надрукаваныя з негатыва пашпартныя фотаздымкі Вітаўт-малодшы пакінуў некадраванымі, паказваючы і перфарацыю, а экспануюцца яны неразрэзанымі і павялічанымі: такім спосабам выконваецца супрацьлеглае паводзінам бацькі дзеянне і гэтым жэст быццам вяртае першасны выгляд фотаздымкаў, то бок іх рэальнасць, а таксама візуалізуе тое, як у пятым дзесяцігоддзі ў Літве рабіліся пашпартныя фотаздымкі. Погляд перш за ўсё прыцягвае дзіўнае сціснутае знаходжанне двух людзей побач, хоць бачная у кадры пустата сведчыць, што тыя, што сядзелі  маглі б адсунуцца адзін ад аднаго. Яны зблізу выглядаюць так, быццам блізкімі ніколі не былі: ніякага эмацыйнага кантакта з тым, хто сядзіць побач.

Безыменныя твары, якія калісьці павінны былі засведчыць адпаведнасць канкрэтнай асобе, цяпер губляюць сваю тоеснасць і становяцца своеасаблівымі алегорыямі  і метафарамі пасляваеных лёсаў. У кадры няма ніякіх пабочных дэталяў – толькі статычныя партрэты людзей на нейтральным фоне белага палатна. Паколькі няма ніякага сюжэта, ніякай гульні, якую можна было б назіраць у кадры, застаецца толькі вочная стаўка з тым, хто знаходзіцца насупраць. І хоць цікава назіраць, як седзячыя перад камерай апранутыя і прычасаныя, галоўным фактарам робіцца сутыкненне позіркаў таго, хто на здымку, і гледача, а таксама тое, што ў гэты час хаваецца глыбока ўнутры. На гэтых фотаздымках зліваецца візуальнае, антрапалагічнае і гістарычнае поле гледжання і такім чынам актуалізуецца/асучасніваецца мінулае.