Вечар беларускай і ірландскай фолк-музыкі (12+)
31 августа 2018
Справки: тут, +375 17 380 06 32
Вход: 8 руб.
Фолк-гурт «Апошні Шылінг» заснаваны ў 2007-м годзе. Гурт - пастаянны госць сібірскіх этна- і фолк-фэстаў. Геаграфія гастроляў - больш за дваццаць гарадоў Расіі, у тым ліку Масква і Санкт-Пецярбург. Рэзідэнты шоу «Рыцарскі турнір» сезона-2012 (Анапа), намінанты міжнароднага фестывалю «Свет Сібіры-2015». У актыве «Шылінга» выступы на адной сцэне з сусветнымі зоркамі ірландскай традыцыйнай музыкі - Shantalla, Fourwinds, Paddy Keenan. Рэпертуар групы ўключае як вядомыя «стандарты» ірландскай і шатландскай музычных традыцый, так і аўтарскія кампазіцыі.
Склад (2018):
Аліса Хармац (Краснаярск-Мінск) - fiddle
Аляксандр Кухарэнка (Краснаярск-Мінск) – гітара
Таццяна Ячная (Мінск) - вакал фолк
Капэла «На Таку» — беларускі музычны гурт, які грае традыцыйную музыку да танцаў, утвораны ў 2008 годзе бардам і дударам Зміцерам Сідаровічам. Капэла грае старыя вясковая і гарадскія побытавыя танцы. Пераважная большасць - беларускія, але ёсць літоўскія, латышскія, эстонскія, украінскія, польскія, фінскія, аўстрыйскія, брэтонскія і французскія. Крытэрыем ўключэння пэўнага танца ў рэпертуар з'яўляецца яго гістарычная адаптаванасць да вясковай культуры і ступень захаванасці твора ў традыцыі. Удзельнікі капэлы прымаюць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, пераймаюць ад носьбітаў традыцыйную манеру выканання.
Склад:
Аляксей Крукоўскі – акардэон
Таццяна Грыневіч-Матафонава – скрыпка
Раман Яраш – бубны, барабан, гармоніка
Яўген Барышнікаў – бубен, дуда
Дар'я Зуева – скрыпка
Ігар Жалткоў – бубны, качалка.