Сучасная беларуская камедыя…. Рэдкая і неадназначная з’ява ў беларускім тэатральным мастацтвеXХI стагоддзя. Але жаданая і прывабная.
Спектакль “Фінт-Круазэ” складаецца з дзвюх аднаактавых п’ес Д.Багаслаўскага “Перапіс насельніцтва” і В.Красоўскага, Д.Багаслаўскага “Сватаўство”. Гэтыя сацыяльныя камедыі знакомяць нас з актуальнымі і смешнымі гісторыямі з сучаснага жыцця. Тут ёсць акцёрская раскаванасць, вострая гратэскная форма існавання персанажаў, глыбокае раскрыццё характараў герояў…
Сціплая бібліятэкарка ператвараецца ў гламурную прафурсетку, мамкін сыночак – у брутальнага міліцыянера, зласлівая маці-дзівачка стане наіўным прафесарам, а тата-грузчык – манерным прадаўцом “жывога тавару”.
Але самае галоўнае, што гэта пастаноўка ўсе-ткі пра Каханне. Неспадзяванае, раптоўнае і шчырае…
Над спектаклем працавалі:
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Кампазітар – Віталь Суддзін
Харэаграфія – Вольга Скварцова
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Дзеючыя асобы:
Daniel– Дзяніс Паршын, Дзмітрый Цяслоўскі, Мікалай Стонька
Маргрыта Адольфаўна і Мікалай Фёдаравіч – Сяргей Шымко, Арцём Курэнь
Гена і Мікалай – Максім Брагінец, Андрэй Новік, Марат Вайцяховіч
Захар Афінагенавіч і Віталік – Андрэй Дабравольскі, Кірыл Навіцкі
Вольга і Наташа – Марына Здаранкова, Надзея Цвяткова, Наталля Халадовіч