Сучасная беларуская камедыя…. Рэдкая і неадназначная з’ява ў беларускім тэатральным мастацтве XХI стагоддзя. Але жаданая і прывабная.
Спектакль “Фінт-Круазэ” складаецца з дзвюх аднаактавых п’ес Д.Багаслаўскага “Перапіс насельніцтва” і В.Красоўскага, Д.Багаслаўскага “Сватаўство”. Гэтыя сацыяльныя камедыі знакомяць нас з актуальнымі і смешнымі гісторыямі з сучаснага жыцця. Тут ёсць акцёрская раскаванасць, вострая гратэскная форма існавання персанажаў, глыбокае раскрыццё характараў герояў…
Сціплая бібліятэкарка ператвараецца ў гламурную прафурсетку, мамкін сыночак – у брутальнага міліцыянера, зласлівая маці-дзівачка стане наіўным прафесарам, а тата-грузчык – манерным прадаўцом “жывога тавару”.
Але самае галоўнае, што гэта пастаноўка ўсе-ткі пра Каханне. Неспадзяванае, раптоўнае і шчырае…
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Кампазітар – Віталь Суддзін
Харэаграфія – Вольга Скварцова
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Прэм’ера- 16 ліпеня 2014 г.
Працягласць - 1 г. 45 хв.
УВАГА! Тэатр беларускай драматургіі прапануе паслугу – браніраванне квіткоў на спектаклі па тэлефонах 8017-385-97-51, 8029-154-04-44. Выкупіць квіткі трэба на працягу 3-х дзён з моманту іх заказу.
Фота: atrl.net