Кино
Посмотрите серию фильмов про белорусские обряды (14+)
30 августа 2021 - 30 сентября 2021
Посмотрите серию фильмов про белорусские обряды (14+)
Беларусы працягваюць здымаць серыю фільмаў «Кола беларускіх абрадаў». У іх вы даведаецеся, якія абрадавыя звычаі цягам стагоддзяў захоўваў беларускі народ. І якія з іх папулярныя сёння.
Новы выпуск праекта прысвечаны ці не самаму любімаму і шанаванаму святу ў беларусаў — Купаллю. Глядзіце тут.
Свята з нагоды летняга сонцастаяння вядома многім еўрапейскім народам, але менавіта на нашых землях захаваліся найбольш аўтэнтычныя элементы гэтага свята.
Цікавосткі:
- Напрыканцы Купальскай ночы, на ўзыходзе сонца, дзяўчаты разам спявалі розныя песні з розных абрадаў. Атрымліваўся спеўны хаос, які ў канцы ператвараўся ў адзіны, цэльны гарманічны спеў, прысвечаны менавіта Купаллю;
- Дзяўчаты і хлопцы выконвалі розныя місіі ў стварэнні агульнага свята;
- У Купалкі (Купалінкі) была не адна дачка, як мы чулі ў песні («Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?..»), а шмат дачок і нават сыноў;
- На Купалле можна даведацца сваю будучыню.
Падрабязней — у відэа. Цікава, пазнавальна і вельмі прыгожа.