80-годдзе кампаніі Paroc Group і 100-годдзе незалежнасці Фінляндыі.
Paroc у ролі партнёра мерапрыемства ставіць сваёй мэтай паказаць багатую і разнастайную прыроду Фінляндыі, якая знакаміта ва ўсім свеце сваімі прыроднымі рэсурсамі. У дзень мерапрыемства Paroc пабудуе ўпершыню ў гісторыі нашага горада сапраўдны скаладром вышынёй больш за 10 метраў. Паспрабаваць свае сілы змогуць усе зацікаўленыя незалежна ад узросту і ступені падрыхтоўкі.
Бяспеку скалалазам-аматарам забяспечаць прафесійныя інструктары-скалалазы, удзельнікі і пераможцы шматлікіх спартыўных спаборніцтваў, а таксама надзейная і эфектыўная ізаляцыя PAROC з каменнай ваты.
ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА
10:00 Адкрыццё вялізарнага скаладрома PAROC і пачатак спаборніцтва сярод гледачоў.
12:00 Пачатак святочных гульнёвых праграм на плошчы ад іншых вядомых фінскіх кампаній.
14:00 Афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства "Фестываль фінскага танга ў Мінску”.
14:15 Выступ музычнага калектыва “Bon Voyage” (Беларусь).
14:40 Знаёмства з гасцямі фестываля - каралём фінскага танга 2014 Цеэму Ройвайнэнам і фінскай знакамітай танцавальнай парай Ханнай Аянаха і Вілле Імонена (Фінляндыя).
15:00 Выступ музычнага калектыва “Bon Voyage” (Беларусь).
15:20 Танцавальная праграма і майстар-клас па танга.
15:35 Выступ беларускага спявака Георгія Калдуна і групы Litesound (Беларусь).
16:05 Гульнёвая праграма на галоўнай сцэне.
16:20 Магічнае шоу ілюзіяніста Ёні Паканена (Фінляндыя).
16:40 Майстар-клас па фінскаму танга (Фінляндыя).
16:55 Гульнёвая праграма на галоўнай сцэне.
17:10 Выступ караля фінскага танга Цеэму Ройвайнэнам (Фінляндыя) разам з аркестрам “Алімпія Класіка” (Беларусь).
18:00 Закрыццё мерапрыемства.
22:00 Завяршэнне работы скаладрома PAROC.
Фото: Visit Estonia