Галасы (не) псіхіятрычны фестываль
3 декабря 2019
(Не)псіхіятрычны фестываль «Галасы» – гэта платформа, якая аб’ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.
Спецыялісты-псіхіятры, псіхатэрапеўты, псіхолагі ды супрацоўнікі служб рэабілітацыі ў свабодным фармаце адкрытых лекцый, семінараў, размоваў на розныя тэмы распавядуць пра важныя моманты ў псіхіятрычнай сферы, а таксама адкажуць на ўсе вашыя пытанні, звязаныя з праблемамі псіхікі і пошукам іх вырашэння.
Фестываль адкрыюць падзеі на тэму «Дэпрэсія. Суіцыд. Самапашкоджанні»
(лістапад-снежань, 2019).
У праграме:
- цікавыя лекцыі спецыялістаў,
- зваротная сувязь са спецыялістамі «тут і зараз»,
- інфармацыя пра тое, дзе можна атрымаць годную даступную дапамогу,
- «антыдэпрэсіўныя праграмы» (музыка, трэнінг, арт-тэрапія).
Усе сродкі будуць накіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі opensoul.by і на развіццё нефармальнай (па-за) псіхіятрычнай платформы «Галасы».