Вася Пешаход – фанат брэсцкага “Дынама”. Ён “прабіў” 5 “залатых” сезонаў, што значыць - наведаў усе гульні каманды. На выязныя матчы ходзіць выключна пехатою – без аўтаспыну, без грошай, начуючы ў лесе. За 2016 год ён прайшоў 4 470 км. Футбол выратаваў яго ад турмы, а дарога ратуе яго ад смерці. Вася інтуітыўна адкрыў універсальную формулу: калі няма надзеі і не бачыш ніякага сэнсу ў жыцці – трэба проста ісці.
д/ф "Фанат" рэж. Андрэй Кудзіненка, 40 хв. Беларусь, 2017 г.
07/11/2017 17.00 г. кінатэатр Беларусь.
аператар - Ягор Яфімаў
гукарэжысёр - Яуген Рагозін
гукааператар - Аляксандр Круцель
мантаж - Віталь Яронскі