Гэтая праграма ўжо была прадстаўлена ў Італіі, дзе атрымала захопленыя водгукі публікі і італьянскіх музычных крытыкаў. Пазней праграма была прадстаўлена ў Ганконгу, Кантоне, на ХІІ міжнародным джазавым фестывалі ў г. Банска (Балгарыя), у Аргентыне і цяпер яе могуць пачуць у Беларусі.
Першы выступ адбудзецца ў Мінску ў Палацы культуры ветэранаў, 14 лістапада, а 19.00. Яшчэ адзін канцэрт адбудзецца у ДК чыгуначнікаў 15 лістапада. А таксам канцэрты ў Віцебску (16 лістапада) і Гомелі (17 лістапада).
Склад «Фабіа Лепорэ джаз квартэту»: Фабіа Лепорэ — лідар-вакал (тэнар); Дзіна Пласмаці — гітара; Джанлука Франкав'еры — бас; Фабіа Дэла Фольi — ударныя.
Фабіа Лепорэ — вядомы джазавы вакаліст (тэнар), які быў з канцэртамі ў 35 краінах свету. Прымаў удзел у шматлікіх музычных праектах (апошні тэлепраект італьянскага тэлебачання Rai2 «italia's Got Talent 2016» ).
Выступаў у канцэртах з сусветнымі зоркамі такімі, як Дайан Уорвік (ЗША) і вядучымі еўрапейскімі аркестрамі, уключаючы аркестр правінцыі Бары, у суправаджэнні якога праходзяць яго канцэрты ў Італіі.
Выконваў галоўныя партыі ў мюзіклах «Адысей» (тэатр Салерно 2008) у ролі Эумео, «Вестсайдская гісторыя» (тэатр Бары 2008) у ролі Тоні.
Беларускаму гледачу Фабіа Лепорэ вядомы па выступе на адкрыцці Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе.
У канцэртнай праграме «BELARUS TOUR 2016» у гарадах Мінск, Віцебск, Гомель артыст выканае творы, якія ўвайшлі ў яго CD з аднайменнай назвай «Pausa Caffè», у якой прагучаць кавер-версіі твораў Эніа Марыконэ, (тэатр Петруччелли г. Бары 2014 ).
А таксама Генры Манчыні, іншых італьянскіх кампазітараў, якія сталі ўжо пры жыцці класікамі Тоні Рэні, Лютаццы і кавер-версіі песень Ферэра і Стыва Уандэра (ЗША).
Турнэ адбудзецца пры садзейнічанні беларускага МЗС і Пасольства Італіі ў Беларусі.
Фото: ispb.info.