Спектакли

Ироничный спектакль «Как еврейская мама сына женила» (0+)

24 июля 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослым – 8 руб.; студентам и школьникам – 4 руб.; дошкольникам – бясплатно.

Ироничный спектакль «Как еврейская мама сына женила» (0+)

Упершыню музей народнай архітэктуры і побыту стане тэатральнай пляцоўкай. На вялiкай сцэне пакажуць спектакль-камедыю «Як габрэйская маці сына ажаніла». Рэжысёр – лаўрэат прэмii Мiхася Лынькова Сяргей Карбоўскi. Акцёры – ўдзельнiкі тэатральнай студыi «СКАРБ», якая дапамагае невідушчым людзям стаць артыстамі.

Размова пойдзе пра старую маці, якая не можа ажаніць свайго 35-гадовага сына. Вырашыць праблему бярэцца сваха, але… за вельмi вялiкiя грошы. А дзе вялікія грошы – там і жадаючыя іх займець.

Гледачы пабываюць на заручынах, пазнаёмяцца з каларытнымі нявестамі і стануць сведкамі грандыёзнай махінацыі ў духу Астапа Бэндэра. Гумар, анекдоты і атмасфера габрэйскага Бабруйска ў жывапісным беларускім скансэне.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея. 

Экспазіцыя музея працуе: з 11:00 да 19:00.

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.  Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.