У дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) 13 жніўня ў 19.00 адбудзецца прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма "Усе на вуліцу!" (аргінальная назва "Everybody street"), у якім паказваецца, як працуюць знакамітыя нью-йоркскія вулічныя фатографы Эліят Эрвіт, Джоэл Мейеровіц, Брус Гілдэн, Брус Дэвідсан і інш. Рэжысёр і аператар фільма Шэрыл Дан, якая і сама займаецца стрыт-фатаграфіяй, суправаджае фатографаў падчас іх прагулак па горадзе. Яе фільм можна лічыць бясконцым патокам стрыт-відэа, саунтрэкам да якога з'яўляюцца размовы пра фатаграфію...
Таксама да нас у госці завітае беларускі фатограф Марына Бацюкова, якая падзеліцца сваімі ўражаннямі пра знакаміты фотафестываль ў Арлі (Францыя), які яна наведала сёлета.
Фільм: Усенавуліцу! / Everybody Street
Краіна: США, Сербія і Чарнагорыя
Жанр: дакументальны, біяграфічны
Год выпуска: 2013
Працягласць: 01:40:27
Пераклад на рус. мову (субтытры)
Рэжысёр: Шэрыл Дан / Cheryl Dunn